"Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць...
Колькі фарбаў, адценняў у слове
Як пявуча ліецца-гучыць!"
(Лідзія Полазава)
Вельмi яскрава i запамiнальна праходзiць кожны дзень Тыдня роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Рэчыцы".
З вялiкiм захапленнем у мерапрыемствах прымаюць удзел не толькi вучнi, але i настаўнiкi.
Адкрыла Тыдзень роднай мовы выстава вучэбнай лiтаратуры па беларускай мове "Сэрцам роднага слова крануся"
19 верасня вучнi разам з настаўнiкамi правялі акцыю "Размаўляй са мной па-беларуску"??, дзе ўдзельнiкам прапанавалася перакласцi рускiя словы на беларускую мову. Часам было нялёгка, але вельмi займальна!
Яшчэ ў гэты дзень вучнi стварылi воблака беларускiх слоў "Маё любiмае слова па-беларуску"❤️ Яны раздрукавалi на вялiкiм аркушы паперы свае любiмыя словы на беларускай мове.
20 верасня дзеці наведалi школьны этнаграфiчны куток, дзе прыбралiся ў беларускiя кашулi, змаглi памераць лапцi, даставалi вiлкамi са стылiзаванай печы чыгуны i нават самi ткалi кросны.
21 верасня вучнi 8 "Б" класа падрыхтавалi прэзентацыю "Стравы беларускай кухнi".
Верашчака, кулеш i кулага... Яскравыя iлюстрацыi i апicанне ў прэзентацыі i, здаецца, ужо сам адчуваеш водар i смак гэтых страў.
І што вельмi цiкава! ☝️
Кулага i Кулеш - гэта яшчэ і прозвiшчы нашых вучняў. Вось дык супадзенне!
Што чакае нас у апошні дзень святкавання Тыдня? Што ж, пабачым? Але, упэўнена, што будзе вельмі цікава!
"Як ты дорага мне, мая родная мова
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!"
(Ніл Гілевіч)