Вучні 8–11 класаў і настаўнікі сярэдняй школы №4 г Рэчыцы ў рамках праекта наведалі музейны комплекс "Дукорскі маёнтак." Гэта была не проста экскурсія, а сапраўдны ўрок гісторыі, культуры і беларускай спадчыны. Экскурсанты прайшліся па сцяжынках восеньскага парку, пабывалі ў старажытным гарадзішчы, пачулі легенды мінулых часоў і ўбачылі, як жылі нашыя продкі. Можна было паспрабаваць сябе ў старажытных рамёствах,пагуляць у народныя гульні і нават скласці герб сваёй сям’і.
Нацыянальны момант адчуваўся ва ўсім: у гучанні роднай мовы, у народных строях, у прадметах побыту. Мы яшчэ раз пераканаліся, што наша спадчына — гэта багацце, якое трэба ведаць і берагчы.
