Mobile menu

Міжнародны дзень роднай мовы

Friday, 21 February 2025 Written by 
Rate this item
(0 votes)

Сення, 21 лютага,у сярэдняй школе 4 г.Рэчыцы святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. Была арганізавана тэматычная выстава літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”,інфармацыйны стэнд “Мая родная мова’,літаратурная хвіліна “Трапяткое беларускае слова”. Дзеці наведалі этнаграфічны куток “Беларуская хатка”,у чарговы раз з цікавасцю разгледзелі рэчы побыту нашых продкаў,цікавіліся,з якой мэтай выкарыстоўвалі іх нашы продкі. І дзецям,і дарослым асабліва спадабалася мерапрыемства“ Размаўляем па-беларуску”,на якім многія словы былі пачутыя першы раз. У чарговы раз упэўніліся,якая наша родная мова мілагучная,ласкавая  і багатая! Кожны для сябе ў гэты дзень адкрыў нешта новае,а нехта быў нават здзіўлены і прыемна ўражаны. Няхай будзе сонейка,няхай будзе мова, няхай будзем мы!

news 20250221 1

 

Read 384 times