Mobile menu
Belarusian English Russian

ВОСПИТАТЕЛЬНОЕ МЕРОПРИЯТИЕ «ЕДИНСТВО В НАС»

Tuesday, 16 August 2022 Written by 
Rate this item
(0 votes)

ВОСПИТАТЕЛЬНОЕ МЕРОПРИЯТИЕ «ЕДИНСТВО В НАС»

Родина – твой дом, твоя колыбель.

В родном доме не все бывает гладко

и не все хорошо. Есть свои достижения, беды и горечи. Говоря о них, помни: ты говоришь о достижениях, бедах и горечах своего родного дома.

В.А.Сухомлинский

          Развитие общества, нации в любом геополитическом пространстве связано, прежде всего, с формированием нового поколения, занимающего активную и ответственную позицию, способного изменять страну к лучшему. Современному обществу нужна всесторонне развитая личность, стоящая в научно-образовательном и культурном отношении «на одном уровне с веком», нравственно свободная и социально-развитая, дисциплинированная, умеющая принимать ответственные решения, способная критически мыслить и творчески работать по мере своих сил, способностей и дарований.

Опыт показывает, что в сложнейших условиях общества не менее сложно воспитывать у подростков моральные качества, соответствующие достойному гражданину Родины, которые традиционно взращиваются на более благодатной почве. Причины здесь ясны: трудности, с которыми сталкивается страна, являются трудностями каждого в отдельности человека, в том числе и учащихся.

          Образование включает в себя обучение и воспитание. Задача воспитания состоит в том, чтобы сформировать нравственно зрелого, духовно развитого, социально активного и ответственного человека, способного творчески преобразовывать окружающий мир, человека неравнодушного, способного к сопереживанию. Мировоззренческие установки ориентируют его на Добро, Красоту, Справедливость. Это – гражданин и патриот, любящий свой народ и уважающий другие народы.

          Воспитание – работа творческая. Она не знает универсальных средств на все случаи жизни, требует постоянно поиска. Воспитание гражданственности и патриотизма – это целенаправленная и систематическая деятельность всех учреждений образования по формированию у молодежи гражданского долга и конституционных обязанностей, высокого патриотического сознания, чувства верности своему Отечеству. Оно направлено на развитие личности, обладающей качествами гражданина-патриота Родины и способной успешно выполнять гражданские обязанности.

Понятия «патриотизм», «гражданственность», «патриотическое воспитание» приобрели сегодня принципиально новый смысл. Воспитать гражданина – значит подготовить человека к участию в решении текущих и перспективных задач нашего государства, выполнению функций хозяина и труженика, организатора и исполнителя, защитника Родины и гражданина, который готов к участию в сознательной и активной деятельности на ее благо. Пути гражданско-патриотического воспитания могут быть разнообразными, но главное, чтобы каждый учащийся понял, как важно и ответственно быть гражданином своей страны.

 

Мэта:  стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў

Задачы:

  • арганізаваць дзейнасць навучэнцаў па актуалізацыі іх ведаў пра  Беларусь;
  • садзейнічаць выхаванню патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, народа, мовы; пачуцця гордасці за дасягненні Беларусі;
  • развіваць цікаўнасць і кругагляд навучэнцаў

Форма правядзення: завочнае падарожжа

Абсталяванне: карта Беларусі, мультымедыйная прэзентацыя, аўдыё- запіс песень пра Беларусь.

Ход мерапрыемства

Гучыць песня  «Белоруссия» у выкананні Леаніда Барткевіча 

Классны кiраўнiк:

Пачаць наша мерапрыемства мне хочацца словамі вядомага  беларускага паэта Анатоля Грачанікава

                     Беларускія краявіды…

Перазвоны азер і бароў.

                                                   Над палеткамі бульбы і жыта –

                                           Песня велічных курганоў.

                                          Гэта наша зямля дарагая,

                                   Гэта нашы лугі і палі,

                                           Над якімі спрадвеку лунае

                                                     Бусел – сімвал Бяссмерця Зямлі.

Беларусь … Гэта і родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды і прыгожыя сціплыя людзі. Гэта родны дом, у якім ты нарадзіўся, і мілагучная матчына мова, і сцежка, па якой пайшоў упершыню, і клёкат буслоў…

Мы - беларусы, і павінны ганарыцца тым, што нарадзіліся на такой цудоўнай зямлі.

  1. Вучань:

Радзіма наша - Беларусь. Яна не самая вялікая, але і не вельмі маленькая. У Беларусі ёсць вялікія гарады і маленькія вёсачкі.                     У гэтых гарадах і вёсках шмат вялікіх вуліц і маленькіх вулачак, вялікіх дамоў і маленькіх домікаў.

Вучань:

Жыхары ў гэтых дамах і вялікія, і маленькія. Але якая б яна ні была,

 для нас наша краіна самая даражэйшая.

          Прайдзіцеся яе сцяжынкамі, удыхніце водар лясоў,  паспытайце салодкага, нібы нектар, соку бяроз і клёнаў , або наталіце смагу крынічнай вадою. Не, немагчыма не любіць нашу Беларусь.

 

Навучэнец чытае верш “Прызнанне”

Ты мне на ўвесь век адна,

Васільком ці ружаю-

Белая ад палатна,

Русая ад кужалю.

Ты мне - вечная любоў,

Што ля сэрца песціцца,

Русая ад туманоў,

Белая ад месяца.

Кліча да сябе здаля

Цнотаю-спакусаю

Сінявокая зямля,

Шчасце беларусае...

Классны кiраўнiк:

Давайце ўсе разам успомнім, што нам вядома аб краіне, у якой мы все зараз жывем.      

         Як самастойная дзяржава Рэспубліка Беларусь на карце Усходняй Еўропы з’явілася ў 1991 годзе.

Беларусь знаходзіцца   ў цэнтры Еўропы. Яе тэрыторыя складае 207,6 кв. км., гэта прыкладна 2% ад плошчы Еўропы. Па памерам тэрыторыі займае 13 месца сярод еўрапейскіх дзяржаў. Насельніцтва Беларусі складае звыш 10 млн. чалавек.

Беларусь мяжуе з 5 дзяржавамі:

на захадзе - з Польшчай,

на паўночным захадзе - з Літвою

на поўначы - з Латвіяй і Расіяй

на паўночным усходзе і на ўсходзе - з Расіяй

на поўдні - з Украінай. Знаходзіцца паміж Захадам і Усходам.                    

Прэзідэнт нашай краіны -  Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

Сталіца: Мінск (1 млн. 840,1 тыс.)

Перад вамі сімвалы Беларусі - сцяг і герб. Сцяг мае 3 колеры. Чырвоны - сімвалізуе кроўныя вузы, багацце, барацьбу за агульную справу. Гэта знак шчаслівага жыцця. Зялены - колер Прыроды, колер лугоў і лясоў, якія займаюць значную частку тэрыторыі Беларусі. Зялены колер - колер дабра, росту, развіцця, міру. Белы колер - колер свабоды, чысціні, мудрасці народа. Арнамент выражае самыя значныя якасці народа і як бы моліць аб тым нябесныя сілы захаваць іх. Герб краіны сімвалізуе дзяржаўную волю народа, ен заключае ў сабе асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, працу, мір. Герб выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны, ен упрыгожвае дзяржаўныя ўстановы Беларусі, а таксама ўсе важнейшыя дакументы і пячаткі ўтрымліваюць выявы дзяржаўнага герба. Такім чынам, герб нашай краіны раскрывае сябе як яркую кнігу аб беларускім народзе. Яшчэ адным сімвалам нашай краіны з’ўляецца гімн, якім адкрываюцца ўсе ўрачыстыя дзяржаўныя мерапрыемствы.  

Рэспубліка Беларусь складаецца з 6 абласцей. Буйнейшымі яе гарадамі з’яўляюцца: Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст.

А зараз я хачу запрасіць вас у завочную вандроўку па гарадам Беларусі. Пачнём падарожжа са сталіцы нашай краіны г. Мінска.

                                  

ПАВЕДАМЛЕННЕ-1

МІНСК

          Мінск - адзін з буйнейшых і прыгажэйшых гарадоў не толькі Беларусі, але і Еўропы.

          Першыя звесткі пра Мінск адносяцца да 1067г. На тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца вуліца Няміга, адбывалася вялікая бітва. Сутыкнуліся дружына кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея

Летапіс паведамляе так:

                           “ І сустрэліся праціўнікі на

                               Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень,

                               быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго:

                               і была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй”

  

         З той пары праляцелі стагоддзі; 900 год сення Мінску, перасохла Няміга і ператварылася ў ручаіну. Але засталася вуліца з назвай Няміга, як памяць аб мінулым. Гэты горад мае шмат прыгожых вуліц, плошчаў, праспектаў. Сярод іх вылучаецца праспект Ф. Скарыны, плошча Перамогі, плошча Незалежнасці

         Той, хто прыязджае ў сталіцу па чыгунцы, трапляе ў прыгожы будынак вакзала, а затым на Прывакзальную плошчу.

Насупраць знаходзяцця два вялікія будынкі, якія нагадваюць вежы. Іх называюць “варотамі сталіцы”.

          Сваёй прыгажосцю і веліччу ўражвае сучасны будынак Палаца Рэспублікі, дзе праводзяцца розныя і важнейшыя для дзяржавы мерапрыемствы, пад кіраўніцтвам А.Р.Лукашэнка- нашага прэзідэнта.

        Гістарычным помнікам Мінска зяўляецца Ратуша, у якой калісьці размяшчаўся гарадскі савет.

Сімвалам горада з’яўляецца старажытны герб з адлюстраваннем Багародзіцы ў акружэнні двух анелаў і херувімаў.

          26 чэрвеня 1974г. Мінску было прысвоена званне “Горад - герой” - за выдатныя заслугі перад Радзімай, за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікі ўклад у развіццё партызанскага руху.

Классны кiраўнiк:

               Далей наш шлях пралягае ў Заходнюю Беларусь да гарадоў, Гродна і Брэста.

ПАВЕДАМЛЕННЕ-2

БРЭСТ

        Брэст - брама краіны. Гэтая зямля спрадвеку ўсыпана могілкамі, курганамі, страчанай у баях зброяй. Нямала было ахвотнікаў уварвацца сюды сілай.

        Брэсту ёсць чым ганарыцца сёння. Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна ў “ваенным гарадку” заставалася каля двух палкоў разам з пагранічнікамі, але крэпасць не здалася фашыстам - яна доўга трымалася і проста памерла, як паступова без ежы і вады, памірае чалавек.

        Цяпер крэпасць - герой стала вялікім помнікам сваім нескораным абаронцам. У іх гонар побач з крэпасцю стаяць высокі абеліск і скульптурная кампазіцыя “Смага” - фігура распластана на зямлі салдата, які цягнецца з каскай да вады.

        Дарэчы крэпасць стаіць якраз на тым месцы Бярэсця, што ў 1019 годзе згадвалася ў “Аповесці мінулых гадоў” як досыць вялікае пасяленне.

        Менавіта тут жылі мастакі - рамеснікі і мужныя воіны.

          У гэтым горадзе ў 1553г. была заснавана першая на тэрыторыі Беларусі друкарня.

          А яшчэ гэты горад проста вельмі зялёны і прыгожы.

 

Навучэнец чытае верш “Брэсцкая крэпасць”

                                      

Классны кiраўнiк:

         Гаворачы пра Брэст нельга не ўспомніць пра адну з самых прыгожых мясцін Беларусі - Белавежскую пушчу.

                                    

ПАВЕДАМЛЕННЕ -3

(на фоне грамзапісу песні “Белавежская пушча”)

Белавежа - сапраўдны музей, дзе адзіным экспанатам красуецца старасвецкая, некранутая Прырода. І гэтую велічную музейную цішу парушвюць раз-пораз патоены подых хвойніка, асцярожны звярыны крык ці лёгкі ўзмах птушынага крыла.

        І адчуваеш сябе ў Белавежы, побач з зубрыным жытлом у заснежаным ельніку, не гаспадаром свету, а часовым сціплым госцем у суладнай сям’і стромкіх ялін, паўтысячагадовых дубоў, цнатлівых бяроз і ганаровых клёнаў…

          Усе міне, усё пройдзе, а Белавежа застанецца. Нібы светлы храм, заўжды адчынены для шчырага верніка.

                               Вучань чытае верш “Белавежская пушча”

Классны кiраўнiк:

        Яшчэ адным буйным горадам на Заходняй Беларусі з’яўляецца абласны цэнтр Гродна, які раней называлі Гародня.

ПАВЕДАМЛЕННЕ- 4

ГРОДНА

          Гэты горад узнік у канцы 10 ст. на Замкавай гары пры ўпадзенні ракі Гараднічанкі ў Нёман.

        Гродзенскае княства не раз цярпела напады крыжакоў Тэўтонскага ордэна.

Кароль Стафан Баторый заснаваў у горадзе вялікі замак, які перабудаваны, збярогся да сённяшніх дзён (з 1945г. у ім размяшчаецца гісторыка – археалагічны музей, на ганку якога стаяць гарматы, некалі патопленыя

Пятром I у Нёмане.

          Сваёй прыгажосцю ўражвае Каложская царква і касцёл Божай маці.

        Гродзенцы ганарацца тым, што ў іх горадзе ў 1869 – 1910 гадах жыла Эліза Ажэшка. Да польскай пісьменніцы прыязджае Марыя Канапніцкая, у яе гасцінным доме часта бываў Францішак Багушэвіч.

          У Гародне праходзіла маленства Максіма Багдановіча.

У 1947-1949 і 1955-1978гадах жыў і працаваў Васіль Быкаў.

Горад адметны і тым, што ў ім найбольш захавалася старая частка з вузкімі вуліцамі і сівымі мурамі.

        Тут больш чым ва ўсіх беларускіх гарадах плюшчу і вінаградніку на сценах і чырвонай чарапіцы на дахах, якія робяць Гродна асабліва прывабным і ўтульным.

Классны кiраўнiк:

На поўначы Беларусі знаходзіцца Віцебская вобласць з абласным цэнтрам горадам Віцебскам.

Гэты горад, як ніводны, апеты паэтамі. Нават Ларыса Геніюш, хоць і жыла далёка ад яго муроў, не магла не прысвяціць Віцебску ўсхваляваныя радкі:

           “Нескораны ў крутой барацьбе,

           акрыяў, ажыў, пакалечаны,

         Нашы сэрцы імкнуцца к табе,

           Як калісь не забытае веча”.

Пра горад над Дзвіной пісалі П. Глебка, М. Танк, У. Караткевіч і іншы беларускія пісьменнікі і паэты.

ПАВЕДАМЛЕННЕ -5

ВІЦЕБСК

        Віцебск сярод беларускіх гарадоў найбольш вядомы ў свеце: тут нарадзіўся геній – Марк Шагал.

Пакінуўшы родныя мясціны ў росквіце творчых сіл, спазнаўшы прыгажосць найвялікшых гарадоў Еўропы і Амерыкі, ён заставаўся верным свайму гораду да скону і ўсё жыццё ствараў свой чароўны Віцебск, горад – міф, у сінім небе якога лунаюць закаханыя...

          Як і належыць міфу, горад вельмі стары. У 974 годзе яго заснавала кіеўская княгіня Вольга. Адметна, што ад самага пачатку ён быў важным, значным, вялікім. Віцебск вызначаўся тым, што быў адметным культурным цэнтрам (тут знойдзена мноства берасцяных грамат)                       У. Караткевіч пісаў, што гэта было месца майстроў, якія вызначаліся страсцю да мастацтва, жывапісу. Яшчэ і зараз па глухіх мясцінах віцебскай зямлі можна бачыць цудоўныя старой работы абразы.

          Ранейшага Віцебска сёння няма. Горад мінулых стагоддзяў захаваўся толькі на поштоўках і карцінах Марка Шагала. Зачараваныя міфам, турысты бачаць сучасны Віцебск вачыма М. Шагала, шукаюць генія і, як ні дзіўна, знаходзяць – ён лунае над Віцебскам. Нездарма такі прыгожы і ўтульны горад абраны месцам правядзення фестывалю “Славянскі кірмаш”.

Классны кiраўнiк:

               Паўночна-ўсходняя частка Беларусі. Тут знаходзіцца Гомельская вобласць нашай рэспублікі.

          Горадам зеляніны і вады называў Гомель У. Караткевіч. Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі стаіць на берагах паўнаводнага Сажа і патанае ў вільтготных цяністых парках.

А вось якія радкі прысвяцілі гамяльчане свайму гораду:                

Вучань:

                       Мой Гомель – ты казка надсожаўскіх сноў.

                       Святлейша, чым першыя росы.

                       Губляешся ў парку між ліп і дубоў

                       На кронах трымаеш нябесы.

                   

Абвіў цябе сіняю стужкаю Сож,                

Глядзішся ты ў гладзь люстраную.

Тут сонца трапечацца птушкай між лоз        

І дорыць карціну жывую.

ПАВЕДАМЛЕННЕ -6

ГОМЕЛЬ

          У 4 стагоддзі аснову Гомеля складаў драўляны замак, пабудаваны на месцы дзяцінца.

У канцы 18 стагоддзя на месцы старага замка быў створаны вялікі палацава-паркавы ансамбль, а непадалёку з’явіўся Петрапалаўскі сабор, пабудаваны на срокі графа Мікалая Румянцава.

        Шырокую вядомасць Гомель набыў дзякуючы Палацу Румянцавых- Паскевічаў – які з’яўляецца выдатным помнікам архітэктуры Беларусі.

          Вялікую адметнасць Гомель набыў дзякуючы старажытнаму пейзажнаму парку, які быў закладзены ў 1780г. на правым беразе Сажа. Тут расце больш за 9000 дрэў мясцовых і экзатычных пародаў. Вялікія і малыя аранжарэі, вісячыя масты над ярамі, ператварыліся ў лебядзіныя сажалкі, альтанкі, памятныя камяні – усё гэта робіць парк рамантычным. Ен у цэнтры горада, каля плошчы з тэатрам. Трапляеш туды, а здаецца, што трапляеш у іншую краіну, дзівосную і жаданую.

      

Классны кiраўнiк:

І вось, нарэшце, мы наблізіліся да ўсходняй часткі Беларусі - Магілеўскай вобласці, з абласным цэнтрам горадам Магілевам. Напэўна, няма такога беларуса, які не ведаў бы, што назва гэтага горада пайшла ад імя разбойніка Машэкі, а легенду пра яго выдатна пераказаў Я. Купала

“Яго высокую магілу -

Дзе лес ды вецер панаваў -

Знаць, што вялікую меў сілу,

“Магілай льва” народ назваў.

Над ею з часам дрэвы палі

І горад вырас, як з зямлі

Яго Магілевам назвалі,

Бой йнакш прыдумаць не маглі…”

ПАВЕДАМЛЕННЕ-7

МАГІЛЕЎ

         Археалагічныя раскопкі сведчаць, што ядром старажытнага горада ў 1267 годзе быў драўляны замак, пабудаваны над высокім узгоркам з крутымі схіламі ў сутоках рэк Дубровенкі і Дняпра.

          Магілеў здаўна вызначаўся як буйны цэнтр раместваў і мастацкіх промыслаў. Гэта быў цэнтр керамічнай вытворчасці. Фасады жылых дамоў упрыгожваліся размалеўкай, разьбой па дрэве, а культавыя будынкі - разьбой па камені. Есць у Магілеве Мікалаеўская царква, Богаяўленскі і Спаскі манастыры, Успенская і Пакроўская цэрквы, фарны касцел, будынак мужчынскай гімназіі і іншыя архітэктурныя збудаванні.

        Гісторыі горада прысвечана Магілеўская хроніка канца 17 пачатку 18 стагоддзяў. У гэтых краях пабывалі расійскія паэты Гаўрыіл Дзяржавін і Аляксандр Пушкін, у розны час праз Магілеў праязджалі Мікалай Гогаль і Тарас Шаўчэнка. Тут нарадзіўся знакаміты фалькларыст і этнограф Павел Шэйн, а ў 1896 - 1906 гадах працаваў слынны фалькларыст, археолаг Еўдакім Раманаў. На пачатку 20 стагоддзя ў мясцовай гімназіі вучыўся будучы беларускі пісьменнік Міхась Грамыка, а ў духоўнай семінарыі - Васіль Шашалевіч, Андрэй Мрый. У 1909 -1910 гадах у гарадскіх гарбарных майстэрнях працаваў Цішка Гартны.

         Горад знакаміты сваёй музычнай культурай. Тут праводзяцца фестывалі міжнароднай духоўнай музыкі “Магутны Божа”, фестываль песні “Залаты шлягер”.

        Непадалеку ад Магілева знаходзіцца мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле. Кожны ведае, што над Буйніцкім полем, месцам суровых баёў 1941 года, развеяны прах Канстанціна Сіманава.

Магілёў ганарыцца таксама музеем свайго таленавітага земляка Вітольда Бялыніцкага - Бірулі.

Классны кiраўнiк:

   Зараз давайце пагаворым аб нашай малой радзіме, аб тым месцы, дзе мы нарадзіліся. Рэчыца — старажытны горад з багатай гісторыяй.

ПАВЕДАМЛЕННЕ- 8

Рэчыца

Першае летапіснае ўпамінанне аб ім у Гусцінскім летапісе пазначана 1213 годам. Назву сваю атрымаў ад прытока Дняпра ракі Рэчыца, якая ўпадала ў яго ў раёне старажытнага гарадзішча. У ліку першых беларускіх гарадоў у 1511 годзе Рэчыца атрымала Магдэбургскае права, якое пацвярджала двойчы ў 1561 і 1596 гадах. Сёння Рэчыцкі раён можа па праву ганарыцца сваімі дасягненнямі і радаваць мясцовых жыхароў і гасцей культурнай спадчынай.

Бацька гістарычнай навукі

У 1997 годзе ў Рэчыцы быў устаноўлены помнік вядомаму беларускаму гісторыку, этнографу, фалькларысту і грамадскаму дзеячу Мітрафану Віктаравічу Доўнар-Запольскаму, які нарадзіўся ў гэтым горадзе.

Мітрафан Доўнар-Запольскі па праву лічыцца бацькам беларускай гістарычнай навукі. Вучоны еўрапейскага маштабу, педагог, грамадзянін, патрыёт, ён на працягу ўсяго свайго свядомага жыцця адкрываў свету народ беларускі.

Свята-Успенскі сабор

Адной з самых старых гарадскіх пабудоў Рэчыцы з’яўляецца Свята-Успенскі сабор, будаўніцтва якога пачалося ў 1842 годзе. Але ўжо ў 1843-м званіца, якая будавалася пры царкве, нечакана разбурылася і, падаючы, пашкодзіла саму царкву. Больш за 20 гадоў храм прастаяў у развалінах. Увесь гэты час гарадскія ўлады звярталіся па дапамогу да ўрада, але не атрымлівалі яе. І толькі ў 1864 годзе падрад на будаўніцтва атрымаў мінскі купец і гарадскі галава Рэчыцы Свечнікаў. Але праз два гады ён нечакана абанкруціўся, і будаўніцтва зноў было прыпынена. Рэчыца звярнулася па дапамогу на гэты раз да мінскага губернатара Токарава. Ён выдзеліў на гэта суму ў памеры 6582 рублі асігнацыямі. І вось нарэшце 11 чэрвеня 1872 года шматпакутны саборны храм быў асвечаны ў гонар Прачыстай Багародзіцы.

У 1934 годзе сабор быў зачынены і пазней перабудаваны ў Дом сацыялістычнай культуры. Былі знесены купал і званіца, зменены інтэр’ер, узведзена драўляная прыбудова. У 60-х гадах у горадзе быў пабудаваны новы Дом культуры, і памяшканне храма засталося безгаспадарным. Паступова яно разбуралася і ў сярэдзіне 90-х гадоў XX стагоддзя мела даволі ўбогі выгляд.

У 1997 годзе рашэннем гарвыканкама будынак быў перададзены гарадскому праваслаўнаму прыходу. У 1999 годзе распачаліся работы па яго аднаўленні. У рэканструкцыі храма прымаў удзел увесь горад. Прадпрыемствы, арганізацыі і гараджане ўнеслі пасільны ўклад у яго абнаўленне. 26 ліпеня 2003 года, набыўшы другое жыццё, храм быў асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Гарадзішча

Назву сваю Рэчыца атрымала ад прытоку Дняпра ракі Рэчыца, якая ўпадала ў яго каля старажытнага гарадзішча. Назва гэта тыпова славянская: аснова — “рака” са стараславянскім суфіксам “іца”.

Умацаваны цэнтр горада (старая крэпасць) размяшчаўся на звычайным гарадзішчы першабытнаабшчыннага племені (сёння “Дзіцячы парк”). Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі, з’яўляецца помнікам гісторыі і ахоўваецца дзяржавай. Яго плошча складае прыкладна 0,25 гектара, але частка яго разбурана ля абрыву Дняпра. Калісьці гэта была амаль што прамавугольная пляцоўка памерам 75х45 метраў, з усходнім, заходнім і паўднёвым бакамі, умацаваная валам вышынёй два метры. З поўначы гарадзішча абмываецца ракой. З заходняга і ўсходняга яго бакоў бачны рэшткі глыбокіх равоў.

Свята-Траецкі касцёл

Побач са Свята-Успенскім саборам на рагу вуліц Савецкая і Луначарскага знаходзіўся будынак Свята-Траецкага касцёла, які адносіўся да найбольш выразных помнікаў неагатычнай архітэктуры Беларусі пачатку XX стагоддзя. Першапачатковая гісторыя касцёла закончылася практычна з гісторыяй сабора. Пасля таго як храм быў зачынены, у ім размяшчаліся склад, электрастанцыя, піўны і вітамінны бары.

У 1998 годзе касцёл быў прызнаны помнікам архітэктуры XX стагоддзя і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сёння касцёл знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі і ў хуткім часе зойме дастойнае месца ў архітэктурным ансамблі горада.

Капліца святой Еўфрасінні Полацкай

Месцам паломніцтва, святым для многіх рэчычан, стала “Юбілейная капліца”, узведзеная на высокім беразе Дняпра ў 1995 годзе на тым месцы, дзе калісьці асела рака са святымі мошчамі Еўфрасінні Полацкай падчас іх перавозу з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.

Узвядзенне капліцы было прымеркавана да некалькіх важнейшых гістарычных дат — 1000-годдзя Хрышчэння Русі, 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў і ахвяраў чарнобыльскай катастрофы.

Унутры капліцы на вялізным камені-валуне ўстаноўлены праваслаўны крыж з моранага дуба, у цэнтры якога размешчаны латунны крыж, падараваны аўтарам капліцы Э.К.Агуновічам гораду. У жыхароў Рэчыцы існуе павер’е: калі дакрануцца рукамі да каменя і загадаць жаданне, яно абавязкова спраўдзіцца.

 

 

Классны кiраўнiк:

Вось і закончылася наша невялікае падарожжа. Мы не змаглі пабываць ва ўсіх кутках беларускай зямлі, але тое, што ўбачылі і пачулі сення, спадзяюся, закранула вашы сэрцы, выклікала пачуцце гордасці за мінулае нашай Радзімы, за яе сенняшні дзень.

Любіце сваю Бацькаўшчыну, даражыце ёю.   Заўсёды памятайце, што мы беларусы – адзіны народ з агульным гістарычным лёсам і агульнай будучыняй. Мы павінны імкнуцца да гарманізацыі адносінаў у краіне.. 

З такой прапановай выступіў Глава дзяржавы пад час традыцыйнага навагодняга звароту да жыхароў нашай краіны. "Нам всем, кто видит мир по-разному, следует осознать, что у нас единая ценность - клочок земли в центре Европы. Другого не дано. И во имя сохранения его для детей давайте перевернем страницу пройденного и будем вместе писать новую главу независимой Беларуси. Давайте будущий год сделаем годом народного единства, - сказал Президент. - Будем жить своим умом, создавать ценности своими руками. Беречь, дорожить и любить так, как могут только белорусы - умная, толерантная, устремленная в будущее нация! И если мы хотим "людзьмі звацца", мы это сделаем!"

 

Классны кiраўнiк:

Вось у мяне ў руках галінкі. Вазьміце кожны па галінцы. Галінка – гэта народ нашай краіны, гэта кожны з нас. Паспрабуйце іх зламаць. Скажыце, цяжка вам было гэта зрабіць?

  • Не няцяжка.
  • Што трэба зрабіць, каб нават самаму дужаму і моцнаму чалавеку не ўдалося зламаць гэтыя галінкі?
  • Правільна, аб’яднаць іх разам, у адно цэлае.
  • Паспрабуем зламаць. Ну, што атрымліваецца?
  • Не
  • У чым жа наша сіла?
  • У адзінстве

Беларусь, наш агульны дом. Няхай будзе ўтульна кожнаму ў ім. Любыя цяжкасці мы пераадолім. І толькі ў адзінстве наша сіла!

А вось гэты пучок галінак няхай будзе сімвалам нашага адзінства, які нагадвае нам аб тым, што наша сіла ў дружбе, згуртаванасці і адзінстве.

І памятайце, што нам ёсць, чым ганарыцца!

1-ы     Мы ганарымся сваёй песняй!

2-і     Мы ганарымся сваёй мовай!

3-і     Мы ганарымся сваёй гісторыяй!

4-ы     Мы ганарымся сваёй роднай зямлёй!

5-ы     Мы ганарымся сваімі людзьмі!

Вучань:

Я- беларус, я нарадзiўся на гэтай казачнай зямлi, дзе мiж лясоў і пушчаў дзiкiх адвеку прашчуры жылi.

Вучань:

Я - беларус, я ганаруся, што маю гэтае iмя: аб добрай славе Беларусi ў свеце знаюць нездарма!

       Вучань:

Я - беларус, і я шчаслiвы, што мацi мову мне дала, што родных песень пералiвы і зблiзку чую, і здалля!

 

ЗАКЛЮЧЕНИЕ

Родина. Отечество. В этих удивительно емких и близких сердцу словах слиты воедино те непреходящие ценности, которые определяют облик нашего народа, характеризуют его прошлое, настоящее, будущее, без которых не может нормально формироваться личность. Высочайшее чувство Родины и состояние личности – патриотизм. Это отношение человека к малой родине, где он родился и вырос, где находятся могилы его предков. Это верное служение большой Родине – Отечеству, деятельная позиция гражданина, выраженная в готовности к его защите.

          Молодежь во все времена несла и несет особую, не присущую другим социальным группам ответственность за сохранение и развитие общества, за преемственность его культуры и истории, за уровень жизни старших поколений и воспроизводство последующих, за будущее своей страны. От нашей молодежи во многом зависит и дальнейшее продолжение лучших традиций, сложившихся в белорусском обществе, настоящее и будущее Отечества.

          Президентом Республики Беларусь А.Г.Лукашенко четко определена одна из основных задач государственной молодежной политики: воспитать гражданина-патриота, одухотворенного идеалами добра и социальной справедливости, способного творить и созидать во имя своего Отечества.

Сегодня для нас, педагогов, да и всех взрослых, очень важна забота о воспитании молодого поколения в духе верности гражданскому долгу. Необходимо спасти их от нигилизма, безразличия, вернуть утраченные традиции, формировать чувство преданности своей Родине.

          Применение различных форм гражданско-патриотической работы в колледже вселяет веру в то, что каждый учащийся вырастет достойным гражданином своего Отечества. Поэтому и сегодня в высшей степени остается актуальным изречение Эмирсона: «…истинный показатель цивилизации – не уровень богатства, не величие городов, не обилие урожаев, а облик человека, воспитываемого страной».

Сколько бы лет ни прошло, какие бы катаклизмы ни сотрясали наше государство, Беларусь все сможет вынести, всегда сумеет выстоять, если потомки будут верны памяти отцов, если научатся делать правильные выводы из уроков истории, если такие понятия как «гражданственность» и «патриотизм» станут мерилом их жизненных поступков и устремлений.

А этот фундамент, разумеется, возникает не вдруг. Он складывается постепенно от столетия к столетию, от поколения – к поколению. И сегодня такое созидание пронизано прежней степенью важности. И особая доля ответственности за него возложена на нас, кураторов, как воспитателей молодого поколения. Именно поэтому в своей работе мы уделяем этому направлению очень серьезное внимание.

ЛИТЕРАТУРА

  1. Лукашенко, А. Г. Сильная и процветающая Беларусь должна иметь прочный идеологический фундамент / А. Г. Лукашенко // Республика. – 2003. – 29 сак. – С. 1-8.
  2. Программа непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи на 2016 –2020 г.г.
  3. Концепция непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь // Настаỹнiцкая газета. – 2015. – 14 мая
  4. Храмцова, Ф.И. Детские и молодежные организации и объединения.

Воспитание гражданской направленности школьников: пособие для

заместителей директоров школ по воспитательной работе, классных

руководителей, педагогов – организаторов / Ф.И. Храмцова. – Мн., 2008. –

160 с.

  1. Никитин, А.Ф. Единство нравственного и гражданского воспитания //

Педагогика. – 1995. – № 5.

  1. Ушинский, К.Д. О народности в общественном воспитании/ К.Д.Ушинский// Педагогические сочинения: в 6 т. т.1. М.: Педагогика, 1998.
Read 2661 times